Лукашэнка звольніў намесніка старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз
Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Пётр Урублеўскі вызвалены ад пасады. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Пётр Урублеўскі (у цэнтры). Фота: prokuratura.gov.by
Урублеўскі звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Урублеўскі займаў пасаду намесніка старшыні Дзяржкамітэта судовых экспертыз з красавіка 2014 года.
Паводле reform.by.