Названая самая канкурэнтаздольная эканоміка свету

Эканоміка ЗША ўзначаліла штогадовы рэйтынг канкурэнтаздольнасці, які складаўся Сусветным эканамічным форумам (СЭФ), перадае Радыё Свабода.

budny.by

budny.by

Гэта адбылося ўпершыню пасля фінансавага крызісу 2007–2009 гадоў, але звязана ў тым ліку і з новай метадалогіяй разліку. Апошні раз ЗША узначальвалі рэйтынг у 2008 годзе.
У штогадовым дакладзе ВЭФ аб глабальнай канкурэнтаздольнасці, які прыцягвае да сябе вялікую ўвагу, гаворыцца, што ЗША бліжэй за ўсіх падышлі да «найбольшага ўзроўню канкурэнтаздольнасці».
СЭФ вызначае рэйтынг канкурэнтаздольнасці асобных краін, выкарыстоўваючы шкалу ад 0 да 100.
ЗША атрымалі 85,6 балаў з 100 магчымых, апярэдзіўшы ў рэйтынгу Сінгапур, Нямеччыну, Швейцарыю і Японію, якія таксама ўвайшлі ў першую пяцёрку.
У дакладзе адзначаецца, што поспех ЗША абумоўлены «дынамічнай» прадпрымальніцкай культурай, «моцным» рынкам працы і фінансавай сістэмай.
Сусветны эканамічны форум — арганізацыя, якая ў студзені кожнага года праводзіць форум з удзелам уплывовых фігур сусветнага маштабу ў Давосе ў Швейцырыі — засноўвае свой рэйтынг 140 эканомік свету на некалькіх фактарах, якія ўплываюць на канкурэнтаздольнасць, уключаючы інстытуты і палітыку краіны, якія спрыяюць павышэнню прадукцыйнасці.
У гэтым годзе СЭФ змяніў метадалогію складання рэйтынгу, каб ён лепш адлюстроўваў будучую гатоўнасць да канкурэнцыі, беручы пад увагу такія фактары, як генерацыя ідэй у краіне, яе прадпрымальніцкую культуру і колькасць прадпрыемстваў, якія істотна змяняюць сітуацыю на існуючых рынках.
Беларусь у гэтым рэйтынгу адсутнічае.
Радыё Свабода