Беларусы ЗША выступаюць за свабоду сходаў

Беларуска-Амерыканскае Аб'яднанне (БАЗА) звярнулася да амерыканскіх уладаў з крытыкай прапанаваных змяненняў у правілы па рэгуляванні пратэстных акцый у раёне Белага дома.

tlum.jpg

БАЗА была зарэгістраваная ў адпаведнасці з заканадаўствам штата Нью-Ёрк ў 1949 годзе і аказвае садзейнічанне разуменню беларускай гісторыі і культуры ў ЗША, а таксама абароне правоў чалавека і дэмакратыі на радзіме продкаў яе заснавальнікаў. Гэта найстарэйшая з цяпер дзеючых беларускіх арганізацый ЗША.
«Мы прызнаем, што ўлады павінны збалансавана падыходзіць да праблем бяспекі ў межах выканання найважнейшых канстытуцыйных правоў, якія дапускаюць негвалтоўны пратэст. Аднак прапанаваныя змены будуць празмерна абмежавальнымі і непазбежна будуць парушаць базавыя правы чалавека, такія як права на свабоду слова і сходаў. Гэта асабліва балюча для нас — тых, хто прасочвае свае карані з Беларусі, краіны, якую часта называюць "апошняй дыктатурай у Еўропе". Свабода самавыяўлення там заўсёды была моцна абмежаваная, і мы былі асабліва занепакоеныя, бачачы паслядоўныя далейшыя ўварвання беларускіх уладаў у вобласць гэтых правоў у апошнія дваццаць гадоў», — гаворыцца ў заяве БАЗА.
Паводле прэс-рэліза