Недзяржаўны сектар забяспечыў больш за 73% паступленняў у кансалідаваны бюджэт Мінска
Недзяржаўны сектар эканомікі забяспечыў 73,1% паступленняў у кансалідаваны бюджэт горада Мінска за першае паўгоддзе 2014 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.
У структуры паступленняў па катэгорыях плацельшчыкаў лідзіруюць арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі — 69,3%, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі прыходзіцца 26,9% паступленняў, на індывідуальных прадпрымальнікаў — 1,7%, на іншых фізічных асоб — 2,1%.
У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ "Газпром трансгаз Беларусь", ЗТАА "Лукойл Беларусь", ТАА "Тытунь-інвест", ААТ
"Мінск Крышталь", ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він", РУП "Мінскэнерга", СТАА "Мабільныя Тэлесістэмы" ААТ, ЗП "Велком",
"Піўзавод Аліварыя", ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", якімі ў сукупнасці забяспечана 32,9% кансалідаваных даходаў горада.
На 1 ліпеня 2014 года колькасць плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін) склала больш за 327 тысяч, у тым ліку 58.719 арганізацый, 71.794 індывідуальных прадпрымальнікаў і 197.203 фізічныя асобы.
Марына Носава, БелаПАН