Пасля навін пра новы штам каронавіруса абваліліся сусветныя цэны на нафту
Цана на нафту Brent упала да 73,28 долара за барэль.

Цэны на нафту ў ходзе таргоў увечары 26 лістапада паваліліся
да двухмесячных мінімумаў. Так, нафта Brent каштавала 73,93
долара за барэль (мінус 10,5 %) і раней апускалася да 73,28 долара.
Кошт WTI склаў 69,2 долара за барэль (падзенне блізу 11
%), на мінімуме кошт апускаўся да 69,06 долара.
Нафта таннее на фоне інфармацыі аб новым штаме каронавіруса.
На інфармацыю негатыўна адрэагавалі і фондавыя рынкі. Абваліліся асноўныя
біржавыя індэксы ЗША, еўрапейскіх краін, Японіі, Кітая, Расіі.
Штам B.1.1.529 выявілі ў ПАР. Навукоўцы не ўпэўненыя, што
існуючыя вакцыны змогуць супрацьстаяць гэтай форме COVID-19, якую таксама
выявілі ў Ганконгу і Батсване. Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя (СААЗ) ужо
абвясціла, што скліча надзвычайную сустрэчу з-за новага штаму. З-за пагрозы дзяржавы
сталі прымаць рашэнні аб адмене авіязносін з краінамі Афрыкі.
Паводле lenta.ru.