Мінздароўя: У Беларусі за суткі выяўлена 1696 новых выпадку ковіда
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1696 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 650 168 выпадкаў інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 2000 чалавек. Усяго ачунялі 636
653 пацыента з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных даных, памёр 5041 пацыент з каронавірусам. З іх за суткі памерлі 15 чалавек.