
Выдаў зборнікі вершаў «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996), «Жыцця глыбінныя віры» (2001), «Замкнёны дом» (2005), «На беразе маім» (2010), «Цяпло буслінага крыла» (2010), «Чалавек падымае неба» (2012), «Мой боль вырастае да зор» (2016), «Прысутнасць» (2017), «Бяссмертнік» (2019), «Існасць» (2020) і іншыя, а таксама шэраг кніг паэтычных перакладаў з літаратур народаў свету.