Пенсіі беларусаў падаюць, нягледзячы на падвышэнні. Найбольш атрымліваюць пенсіянеры Мінска — $214

У Беларусі пенсійныя выплаты працягваюць падаць. Вераснёўскае падвышэнне на 6,3% «з’ела» інфляцыя, якая за 9 месяцаў склала 7,5%. Найбольшыя пенсійныя выплаты — у мінчукоў, найменшыя — у Брэсцкай вобласці.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


Паводле даных Белстата, рэальныя пенсіі ў жніўні бягучага года знізіліся на 3,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. Гэта рэкорднае зніжэнне. Прычына такіх паказчыкаў — інфляцыя, якая абганяе прагнозы.
Сярэдняя пенсія па Беларусі ў жніўні склала 484,9 рубля. Пры гэтым у Мінску — 518,1 рубля, і гэта самы высокі паказчык па краіне. Самыя нізкія пенсіі — у Брэсцкай вобласці: 461,7 рубля. У іншых рэгіёнах памеры пенсій выглядаюць наступным чынам:
Віцебская вобласць — 478 рублёў,
Гомельская вобласць — 487 рублёў,
Гродзенская вобласць — 476,3 рубля,
Мінская вобласць — 480,5 рубля,
Магілёўская вобласць — 477,5 рубля.