Прыбытак «Газпрома» скараціўся на 40%
Чысты прыбытак расійскай кампаніі «Газпром» па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці ў студзені-сакавіку гэтага года скараціўся на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — да 231,6 млрд. рублёў (6,19 млрд. даляраў), гаворыцца ў справаздачы газавага холдынгу.
У той жа час выручка «Газпрома» за першы квартал вырасла на 7%.
Як адзначае агенцтва «РИА Новости», фінансавыя вынікі прыбыткаў «Газпрома» аказаліся горшымі, чым чакалі аналітыкі.
У траўні кампанія паведамляла, што чысты прыбытак у першым квартале года па расійскім стандартам справаздачнасці ўпаў на 15%.
bbc.co.uk