Расийскія нафтавыя кампаніі могуць спыніць пастаўкі на «Нафтан» у сувязі з санкцыямі ЗША

Расійскія экспарцёры нафты могуць прыпыніць пастаўкі на беларускі НПЗ «Нафтан» пасля таго, як Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі за меркаваныя парушэнні правоў чалавека — паведамілі агенцтву «Reuters» чатыры дасведчаныя крыніцы, піша «Свабода».

interfax.by

interfax.by

На мінулым тыдні Вашынгтон адклікаў дазволы на некаторыя ўгоды ЗША з 9 падсанкцыйнымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, у тым ліку з «Нафтанам» і яго ўладальнікам «Белнафтахімам».
Хоць гэты крок непасрэдна не закрануў расійскія кампаніі, яны занепакоеныя тым, што могуць быць пакараныя, калі працягнуць працу з беларускім бізнесам.
Акрамя пазык, Расія падтрымлівае свайго суседа пастаўкамі нафты на выгадных умовах.
Але гэта можа змяніцца пасля нядаўняга рашэння ЗША, паведамілі крыніцы «Reuters».
Расійскія «Роснефть» і «Сургутнефтагаз» не плануюць пастаўляць нафту «Нафтану» ў траўні, паведамілі дзве крыніцы. «Нафтан» з'яўляецца адным з двух нафтаперапрацоўчых заводаў Беларусі і мае перапрацоўчую магутнасць каля 200 000 барэляў у дзень.
Расійскія «Татнефть», «Роснефть» і «Нефтиса» таксама пастаўляюць нафту на «Нафтан».
Расія пастаўляе «Нафтану» 5,5 мільёнаў барэляў нафты ў месяц, і чатыры крыніцы заявілі, што цяпер чакаюць, што аб’ём будзе перанакіраваны ў марскія парты на экспарт.
У «Белнафтахіме» адмовіліся ад каментароў.