Расія і Беларусь вядуць перамовы аб магчымым будаўніцтве новай АЭС

Пра гэта заявіў у суботу ў інтэрв'ю тэлеканалу «Россия 24» кіраўнік «Расатаму» Аляксей Ліхачоў, піша Свабода.

1_26_2.jpg

«Усё большая і большая колькасьць краін прымаюць рашэнні або аб пашырэнні сваіх атамных магутнасцяў, або прыходзяць у "атамны клуб". Яскравы такі прыклад — Беларусь. Прайшло менш за 10 гадоў (з пачатку будаўніцтва), адзін блок (Беларускай АЭС) ужо ўстойліва працуе, фізічны запуск другога адбыўся пад новы год. І першае пытанне, якое нам задае ўрад Беларусі: а як мы будзем дзейнічаць, калі збяромся будаваць яшчэ адну атамную станцыю ў Рэспубліцы Беларусь? Мы з вялікай цеплынёй успамінаем усё, што адбывалася за гэтыя гады, але апетыт прыходзіць падчас ежы, і мы ўжо абмяркоўваем будаўніцтва другой станцыі», — паведаміў Ліхачоў.
Раней паведамлялася, што Беларусь разглядае магчымасць будаўніцтва другой АЭС.
«Пытанне не вельмі простае, трэба правесці вялікі абʼём навуковых даследаванняў, не толькі эканамічных разлікаў, зыходзячы з комплекснай праграмы развіцця краіны», — сказаў Галоўчанка падчас наведвання БелАЭС.
Для фінансавання будаўніцтва БелАЭС быў прыцягнуты расійскі дзяржкрэдыт на $10 млрд. Першы энергаблок увялі ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Па словах Галоўчанкі, увод другога энергаблока запланаваны да лета 2022 года.