Расія перастала даваць газ па трубаправодзе «Ямал — Еўропа»
Прапампоўванне газу цераз Беларусь па трубаправодзе «Ямал — Еўропа» спынілася раніцай у суботу. Гэта вынікае са звестак еўрапейскага газатранспартнага аператара Gascade. Больш за тое, пачаўся рэверс газу ў зваротным кірунку, паведамляе ТАСС.

Ад 9-й гадзіны прапампоўванне газу рэзка знізілася, а з
10-й увогуле спынілася, і пачаўся рэверс.
Транснацыянальны газаправод «Ямал — Еўропа» праходзіць па
тэрыторыі чатырох краін — Расіі, Беларусі, Польшчы і Германіі. Яго праектная
магутнасць — 32,9 млрд кубаметраў газу ў год.
Тыдзень таму Расія ўжо рэзка зніжала прапампоўванне газу
па гэтым газаправодзе.
Да канца верасня абʼёмы пастаўкі газу скараціліся на 70 %.
Гэта азначае скарачэнне прыбыткаў Беларусі ад транзіту, адзначае «Свабода».