Расія выдзеліла Беларусі 2 мільярды даляраў крэдыту

Расійскі Дзяржбанк ВТБ выдаў Беларусі брыдж-крэдыт у аб'ёме $ 2 млрд. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце расійскага банка.



hroszy.jpg

«У межах развіцця партнёрскіх адносін Група ВТБ і Урад Рэспублікі Беларусь заключылі крэдытны дагавор аб прадастаўленні рэспубліцы кароткатэрміновай пазыкі ў памеры 2 млрд даляраў ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэзідэнт — старшыня праўлення банка ВТБ Андрэй Косцін адзначыў: «Група ВТБ працуе ў Беларусі ўжо восьмы год і надае рэспубліцы розныя інвестыцыйна-банкаўскія паслугі. Мы задаволеныя нашымі вынікамі. Упэўнены, што супрацоўніцтва ВТБ і Рэспублікі Беларусь у далейшым таксама будзе насіць паспяховы і ўзаемавыгадны характар».
Першапачаткова паміж бакамі была дасягнута дамоўленасць на вылучэнне крэдыту ў памеры 1 млрд долараў. Аднак Беларусі ўдалося пераканаць расійскі бок павялічыць пазыку ўдвая.
Мінфін Беларусі разлічваў атрымаць крэдыт да канца гэтага тыдня. «Здзелка зачыняецца. Думаю, да канца гэтага тыдня грошы надыдуць», — заявіў сёння журналістам намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч.
Паводле слоў намесніка міністра, у наступным годзе рэспубліцы трэ' будзе пагасіць каля $3 млрд замежнага доўгу. «Прыкладна на $1 млрд мы будзем шукаць крыніцы рэфінансавання (у тым ліку і замежныя), $2 млрд будзем пагашаць за кошт даходаў у бюджэт, — сказаў ён. — У нас маецца досыць шырокі інструментарый, працягваецца работа па размяшчэнні еўрабондаў лакальнымі размяшчэнне аблігацый на рынках РФ, у Азіі. Гэтая праца ідзе, але пакуль рынкі не дазваляюць нам актыўна зайсці на іх».
Рашэнне аб выдзяленні Расіяй Беларусі міждзяржаўнага крэдыту ў памеры 2 млрд. долараў было прынята яшчэ ў канцы 2013 года, а ў маі гэтага пытанне абмяркоўвалася на ўзроўні прэзідэнтаў дзвюх краін.
Раней было вырашана, што да падпісання адпаведнага міжурадавага пагаднення будзе выкарыстоўвацца схема брыдж-крэдытавання.
Аляксандр Лукашэнка пасля майскай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным паведаміў, што расійскі крэдыт у 2 млрд долараў пойдзе на папаўненне золатавалютных рэзерваў Беларусі. Яны з пачатку 2014 года знізіліся амаль на 20%.
news.tut.by