Рэальныя прыбыткі беларусаў рэкордна ўпалі

З пачатку года ў Беларусі падаюць рэальныя прыбыткі насельніцтва.

groshy_2.jpg


Напрыклад, у сёлетнім студзені яны скараціліся на 5,4 % у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года (паводле Белстату), а ў студзені-маі — на 7 %. Гэта антырэкорд не толькі для бягучага года, але таксама і для мінулага.
Па выніках мінулага года рэальныя прыбыткі насельніцтва скараціліся на 5,9 % пры тым, што ўрад планаваў рост у памеры 1,1-1,5 %. На сёлета ж запланаваны рост у 0,5 % у параўнанні з мінулагоднім паказнікам.
Даведка. Рэальныя наяўныя прыбыткі насельніцтва вызначаюцца сыходзячы з адкарэктаваных на індэкс цэнаў грашовых прыбыткаў цякучага перыяду за вылікам абавязковых плацяжоў. Гэта адзін з галоўных эканамічных паказнікаў, паводле якіх вызначаецца дабрабыт грамадзянаў.
Прапануем вашай увазе рэпартаж пра тое, як мінчукі ратуюцца ад наступстваў эканамічнага крызісу, вырошчваючы гародніну… пад вокнамі шматпавярховікаў.


belsat.eu