Спроба залагодзіць электарат: у Беларусі падвысяць пенсіі

У Беларусі маюць намер павялічыць пенсіі, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці новай лініі метро ў Мінску. Верагодна, гаворка ідзе пра працоўныя пенсіі.

yyd_7810_logo_1.jpg

«Абавязкова трэба дапамагчы пенсіянерам, ветэранам. Гэта наша апора. Я ўчора падпісаў указ аб павышэнні (хоць трошкі) пенсій, каб рэальныя пенсіі не ўпалі», — заявіў Лукашэнка, перадае телеграм-канал «Пул первого».
З якога чысла і на колькі будуць павышаны пенсіі, не ўдакладняецца.
Пры гэтым рэальныя пенсіі, якія разлічваюцца з папраўкай на інфляцыю, у Беларусі зніжаюцца.
У апошні раз працоўныя пенсіі павышалі перад прэзідэнцкімі выбарамі — з 1 жніўня, хоць іх рост абмяркоўваўся на больш позні час. «Гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў», — казаў Аляксандр Лукашэнка.
У верасні ў Беларусі, па дадзеных Белстата, упалі рэальныя пенсіі, якія разлічваюцца з папраўкай на інфляцыю. А па памеры сярэдніх пенсій Беларусь саступае шматлікім суседнім краінам, асабліва прыкметна — Польшчы і краінам Балтыі.
tut.by