Тэхнічны дэфолт? Беларусь збіраецца рабіць выплаты па еўрааблігацыях у беларускіх рублях
Беларусь вырашыла праводзіць выплаты па еўрааблігацыях у беларускіх рублях, паведамляе Інтэрфакс
Адзначаецца, што такое рашэнне прынятае беларускімі ўладамі з-за немагчымасці правядзення плацяжоў у замежнай валюце з-за заходніх санкцыяў.
У красавіку міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў заяўляў, што рэспубліка не лічыць праблемай магчымае абвяшчэнне заходнімі крэдыторамі тэхнічнага дэфолту Беларусі з-за ўведзеных санкцый супраць Мінску. Юрый Селіверстаў адзначыў, што Беларусь гатовая выплачваць знешні доўг у беларускіх ці расійскіх рублях або кітайскіх юанях.