У Беларусі не хапае больш за 96 тысяч работнікаў. Хто ў дэфіцыце?
У Беларусі не хапае ўжо больш за 96 тысячы работнікаў. Столькі прапаноў ад наймальнікаў цяпер размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, паведамляе Zerkalo.io.
Да прыкладу, на 20 чэрвеня налічвалася каля 91 тысячы вакансій. З тэндэнцый — расце недахоп медыкаў. Пры гэтым амаль палова ад усіх прапаноў (47,9 тысячы) — на заробак да 600 рублёў. Паглядзелі, якія работнікі ў дэфіцыце і якія заробкі ім гатовыя плаціць.
Колькі не хапае работнікаў і якія заробкі ім гатовыя плаціць
У агульнарэспубліканскім банку вакансій на 10 ліпеня
размешчана 96 088 прапаноў ад наймальнікаў. З іх — 29,6 тысячы вакансій на
заробак да 500 рублёў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што наймальнікі звычайна
пішуць у вакансіі суму да выплаты падаткаў, гэта значыць «чыстымі» выходзіць
менш.
Заробак ад 1000 рублёў абяцаюць па 14,1 тысячы вакансіях.
Для параўнання: на 20 чэрвеня налічвалася каля 91 тысячы
вакансій, а на 2 мая — амаль 81,4 тысячы.
Рост колькасці вакансій адбываецца на фоне скарачэння
колькасці занятых у эканоміцы.
Якіх работнікаў не хапае больш за ўсё
На 10 ліпеня чэрвеня для кіроўцаў аўтамабіляў было 4003
вакансій, трактарыстаў — 2617, прадаўцоў — 2200, электраманцёраў — 2167, кухараў — 1841,
электрагазазваршчыкаў — 960.
У дэфіцыце таксама будаўнікі. Да прыкладу, для муляроў
адкрыта 1185 вакансій, тынкоўшчыкаў — 1101, маляроў — 965, абліцоўшчыкаў — 759,
страхароў — 527.
Расце недахоп медработнікаў. Да прыкладу, цяпер для
медсясцёр ёсць 3223 вакансій, а на 20 чэрвеня было 3044. Для лекараў значыцца
3113 вакансій (было — 3077), а для фельчараў — 1038. Для санітарак ёсць 2150
вакансіі, у тым ліку і ветэрынарных (на 20 чэрвеня было 1640 вакансій).
Да актуальнасці інфармацыі ў агульнарэспубліканскім банку
вакансій узнікаюць пытанні.
У сакавіку гэтага года падчас анлайн-канферэнцыі Мінпрацы па
пытаннях садзейнічання занятасці, адзін з удзельнікаў паскардзіўся: «Тэлефаную, а мне кажуць, што месца занята. І гэта не адзінкавы
выпадак».
— Так, такое здараецца. І тлумачэнні гэтаму простыя:
канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты працы па
заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас,
паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці. Сёння банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме
анлайн, і мы імкнемся да таго, каб інфармацыя па неактуальных вакансіях як мага
хутчэй выключалася з банка, — адказаў прадстаўнік Мінпрацы.