У жніўні рынак легкавушак у Беларусі абваліўся на 83,9%

Жнівень 2022 года адзначыўся падзеннем узроўню продажу новых легкавых аўтамабіляў на 83,9% або на 2834 штук у параўнанні з леташнім жніўнем. Сёлета ў апошнім месяцы лета былі прададзены толькі 542 новыя аўто, паведамляе auto-baa.by.

d9f05e2_kak_kupit__konfiskovaniy_avto.jpg

Па выніках 8 месяцаў 2022 года на беларускім рынку лідзіруе марка LADA — з вынікам у 3 490 аўтамабіляў. У тройцы лідараў таксама знаходзяцца брэнды Geely і Kia. Усяго з пачатку года ў Беларусі прададзена 11 764 новых легкавых аўтамабіляў.

Адзначаецца, што продаж новых легкавушак у жніўні пакуль не сігналізуе аб пачатку аднаўлення рынку.

Чаканы ўзровень продажу ў найбліжэйшыя месяцы шмат у чым будзе вызначацца аб'ёмам рэалізацыі Geely. Без уліку гэтых аб'ёмаў рынак наўрад ці пераадолее мяжу ў 500 легкавых аўтамабіляў у месяц.

Асартымент новых аўтамабіляў ад дылераў працягвае скарачацца. Калі годам раней дылерамі былі прадстаўлены 112 мадэляў новых аўтамабіляў, то ў жніўні 2022 года — толькі 36.