Краіны Балтыі закрыюць мяжу для расіян з «шэнгенам» на працягу дзесяці дзён
У бліжэйшыя дзесяць дзён уступіць у сілу забарона на перасячэнне меж краін Балтыі для расіян, якія маюць шэнгенскія візы.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч і адзначыў, што грамадзяне Расіі з кароткатэрміновымі шэнгенскімі візамі не змогуць перасякаць знешнюю мяжу Еўрасаюза ў краінах Балтыі, «ці гэта будзе аэрапорт, ці сухапутная мяжа, а магчыма, і марская мяжа» (цытуе яго словы «Інтэрфакс»).
Эдгар Рынкевіч адзначыў, што гэта рашэнне мае і сілавы, і маральна-палітычны аспект, таму што большасць расіян выкарыстоўвае для ўезду ў Еўрасаюз менавіта Літву, Латвію і Эстонію, а таксама Фінляндыю і Польшчу.
Мяркуецца, што такая забарона ўступіць у сілу ў найбліжэйшыя дні.
Між тым Фінляндыя заявіла, што не мае намеру абмяжоўваць уезд для расійскіх турыстаў праз сухапутную мяжу — толькі калі такое рашэнне прыме Еўракамісія.
Раней Латвія, Літва і Эстонія дасягнулі пагаднення аб тым, каб абмежаваць уезд расіян праз межы Расіі і Беларусі па любых шэнгенскіх візах. Еўракамісія зацвердзіла поўнае прыпыненне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Расіяй. Яно можа перастаць дзейнічаць з 12 верасня.
Як пісаў «НЧ», беларусы таксама маглі падпасці пад гэтыя абмежаванні разам з расіянамі, але ў выніку гэтага не адбылося.
Паводле www.fontanka.ru