У Брэсце спагналі падатак на даходы пасля даносу на жыхарку горада

Падатковая інспекцыя Брэста праверыла фінансавыя траты жыхаркі горада пасля таго, як на яе паступіў данос. У выніку было зафіксавана перавышэнне выдаткаў над даходамі на 92 млн рублёў.



piatacok.jpg

У звароце, які паступіў у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Ленінскім раёне г. Брэста, выявілася, што грамадзянка горада набыла дарагую маёмасць (жылы дом), у той час, як афіцыйнах крыніц атрымання даходаў у яе няма, паведамляе прэс-служба ведамства.

Грамадзянка не змагла пацвердзіць свае выдаткі ў поўным аб'ёме, перавышэнне выдаткаў над даходамі склала 91 900 000 рублёў.  З сумы перавышэння вылічаны падаходны падатак у памеры 10,7 млн рублёў.  Уся сума падаходнага падатку паступіла ў бюджэт у поўным аб'ёме.