На рацэ Нёман выявілі плыт з цыгарэтамі коштам больш за 670 млн рублёў
Супрацоўнікі падатковай інспекцыі знайшлі кантрабанду, калі праводзілі праверку сумесна з вайскоўцамі Гродзенскага пагранічнага атрада.

На рацэ Нёман яны заўважылі плыт, на якім знаходзілася буйная партыя тытунёвых вырабаў — каля 85 тысяч пачкаў цыгарэт на агульную суму 671,4 млн рублёў.
Знайсці ўласніка партыі тавару не атрымалася, матэрыялы праверкі будуць накіраваныя ў суд для прызнання тытунёвай прадукцыі безгаспадарчай і перадаць яе ў даход дзяржавы.