Украіна адмовілася закупляць электраэнергію Беларускай АЭС
Украіна адмовілася закупляць электраэнергію Беларускай АЭС. Пра гэта 8 ліпеня паведаміла прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ па выніках перамоў з прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем у Вільні.
![img_8595.jpg img_8595.jpg](/img/v1/images/img_8595.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На сумеснай прэс-канферэнцыі яна вітала рашэнне Кіева адмовіцца ад паслуг «небяспечных пастаўшчыкоў», перадае «Еўрарадыё».
Яшчэ вясной стала вядома, што Мінэнерга Украіны ініцыюе адмову ад імпарту электраэнергіі з Беларусі і Расіі.