Украіна арыштавала амаль 18 тысяч вагонаў з РФ і Беларусі
Украіна арыштавала тысячы расійскіх і беларускіх вагонаў. Яны арыштаваныя ў рамках расследавання крымінальнай вытворчасці па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах.
Генпракуратура
Украіны арыштавала 17 800 чыгуначных вагонаў, якія належаць прадпрыемствам Расіі
і Беларусі, паведамілі 7 красавіка ў офісе генпракурора Украіны.
"Офісам Генеральнага пракурора забяспечана накладанне арышту на 17 тысяч 800 чыгуначных вагонаў, якія належаць прадпрыемствам РФ і Рэспублікі Беларусь у рамках расследавання крымінальнай вытворчасці па факце наўмыснага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах", — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што вагоны арыштаваныя як прылада злачынства. Цяпер вырашаецца пытанне аб канфіскацыі арыштаваных вагонаў ва ўласнасць украінскай дзяржавы.
Таксама сёння стала вядома, што Украіна ўжо нацыяналізавала 450 вагонаў і сем грузавікоў з Расіі і Беларусі.