Уладзімір Сямашка: Павышэнне коштаў на паліва непазбежна
Намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка заявіў, што кошты на паліва непазбежна будуць павышацца, але пакуль невядома ў якіх памерах і якімі тэмпамі.

«За апошнія паўтара месяца цана нафты павысілася на 30%, было USD 60 за барэль, а сёння – USD 80. Сродкі, накіраваныя на мадэрнізацыю НПЗ, трэба будзе потым адбіваць, абслугоўваць крэдыты. Гэта трэба рабіць за кошт прыбытку. Таму павышэнне (коштаў на паліва. – заўв.) непазбежна, іншая справа – якая будзе тактыка. Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Пакуль канчатковага рашэння няма», – цытуе Сямашку БелТА.
Ад пачатку года бензін у Беларусі даражэў ужо 8 разоў. Намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў раней заўляў: каб скампенсаваць рост цэнаў на расейскую нафту і павышэнне акцызаў, кошты на паліва ў Беларусі неабходна падняць на 23 %.
Паводле belsat.eu