У Беларусі вырастуць кошты на бензін

«Натуральным працэсам» назваў рост коштаў на аўтамабільнае паліва пры падаражэнні нафты кіраўнік дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім» Ігар Ляшэнка.

111_benzin.jpg

Па словах топ-мэнэджара, у дадзены момант у Савеце міністраў выпрацоўваецца механізм змены рознічных цэн на бензін і салярку, якія будуць корреспондироваться з коштам "чорнага золата".
Да якога рашэння прыйдзе ўрад стане вядома ў бліжэйшы час.
Пра тое, што такая праца ідзе 29 мая пацвердзіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, які паведаміў, што цяпер дзеючая практыка павышэння на адну капейку адыдзе ў нябыт.
Чыноўнік заўважыў, што пакуль да адзінага рашэння ва ўрадзе не прыйшлі: «Павышэнне [коштаў на паліва] непазбежна. Іншая справа — яго тактыка. Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Пакуль канчатковага рашэння няма».
У 2018 годзе бензін падаражэў дзевяць разоў: 8 лютага — на 2 капейкі, 10, 15, 24, 30 сакавіка, 4, 14 красавіка, 12 і 15 траўня — на капейку. Дызпаліва даражэла восем разоў (у лютым-сакавіку і траўні сінхронна з бензінам) і таннела - двойчы (14 і 27 красавіка — абодва разы на капейку).
Раней крыніца ў нафтахімічнай галіне паведаміла, што на працягу некалькіх месяцаў плануецца павысіць беларускія цэны на аўтамабільнае паліва да ўзроўню цэн на прыгранічных запраўках у Расіі. Меркавалася, што гэты этап павышэння ўнутраных цэн на паліва працягнецца да мая, аднак цэны на бензін у Расіі працягваюць імкліва расці.
Паводле naviny.by