Упершыню ў гісторыі Беларусі сярэдні заробак перавысіў 1000 рублёў
Сярэдні заробак за снежань склаў 1115,3 рубля, упершыню ў гісторыі Беларусі перавысіўшы адзнаку 1000 рублёў (з улікам дэнамінацыі).
![hroshy_10.jpg hroshy_10.jpg](/img/v1/images/hroshy_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гэта 523 даляры, калі браць сярэдні курс за снежань
У лістападзе заробак складаў 994 рублі. Год назад, у снежні 2017-га, 995,2 рубля, пасля чаго ў студзені 2018 упаў да 859 рублёў, а ў лютым да 850. Пасля пачаўся рост.
Максімальны заробак за апошнія гады быў у ліпені 2014 года — 621 даляр (тады гэта было 6455266 рублёў).
Паводле Нашай Нівы