Урад жорстка абмежаваў рост цэнаў

Савет міністраў выдаў пастанову аб часовых захадах для стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку, паведамляе Радыё Свабода.

belmarket.by

belmarket.by

У мэтах недапушчэння росту цэнаў і забеспячэння спажывецкага рынку таварамі ўрад пастанавіў:
Міністэрствам, ведамствам, юрыдычным асобам усіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам не дапускаць росту адпускных цэнаў на тавары і паслугі больш як на 0,5% штомесяц і забяспечыць пастаўкі прадукцыі ў гандлёвую сетку пад патрэбы ўнутранага рынку.
Большае павышэнне дапускаецца толькі пасля ўзгаднення з камісіяй дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў. Урад заявіў, што за невыкананне даручэння кіраўнікоў будуць звальняць.
Мiнiстэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму кантраляваць захаванне асартыментнага пераліку тавараў суб’ектамі гандлю.
Перавышэнне раздробных цэнаў на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 1 красавіка, будзе лічыцца грубым парушэннем правілаў гандлю.
Дзяржаўным арганізацыям, якія рэгулююць цэны ў адпаведнасці з заканадаўствам, не павышаць тарыфы без адпаведнага ўзгаднення з камісіяй. Лічыць рашэнні кіраўнікоў аб павышэнні цэнаў падставай для адхілення іх ад пасадаў.
У тэксце гаворыцца, што парушэнне заканадаўства аб цэнаўтварэнні і гандлі цягне за сабой адміністрацыйную і крымінальную адказнасць. Сачыць за выкананнем пастановы будзе Камітэт дзяржкантролю.
svaboda.org