Знешнегандлёвы тавараабарот Беларусі скараціўся яшчэ на 3%
Знешнегандлёвы абарот Беларусі за тры месяцы 2019 года склаў 16 млрд 474,5 млн даляраў, да ўзроўню такога ж перыяду 2018 года ён скараціўся ў бягучых цэнах на 3%, вынікае з дадзеных Белстата.
Экспарт тавараў склаў 7 млрд 713,3 млн (-3,2%), імпарт — 8 млрд 761,2 млн даляраў (-2,8%).
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за студзень—сакавік 2019 года склала 1 млрд 47,9 млн даляраў ЗША. Па выніках студзеня—сакавіка 2018 года сальда таксама было адмоўным — 1 млрд 50,3 млн даляраў, або на 2,4 млн больш.
Знешнегандлёвы абарот з краінамі ЕАЭС за студзень—сакавік 2019 года склаў 8 млрд 270,2 млн даляраў, што на 4,3% менш, чым за студзень—сакавік 2018 года. Экспарт тавараў знізіўся на 3,6% да 3 млрд 186,8 млн, імпарт — на 4,8% да 5 млрд 83,4 млн даляраў. У гандлі з гэтымі краінамі сальда было адмоўным у 1 млрд 896,6 млн даляраў (у студзені—сакавіку 2018 года — мінус 2 млрд 34,6 млн).
Узаемны тавараабарот з Расеяй, паводле дадзеных Белстата, за тры месяцы 2019 года склаў 8 млрд 47,7 млн даляраў (памяншэнне да ўзроўню студзеня—сакавіка 2018 года — 4,4%). Экспарт тавараў склаў 2 млрд 993,8 млн (на 3,5% менш), імпарт — 5 млрд 53,9 млн (на 4,8% менш). Адмоўнае сальда ў гандлі з Расеяй было роўнае 2 млрд 60,1 млн долараў (у студзені—сакавіку 2018 года — мінус 2 млрд 206,4 млн).
Знешнегандлёвы абарот з краінамі Еўразвяза за студзень—сакавік 2019 года склаў 3 млрд 955,1 млн даляраў, зменшыўшыся да ўзроўню такога ж перыяду 2018 года на 9,8%. Экспарт тавараў склаўся ў памеры 2 млрд 338,2 млн даляраў (на 13,9% менш), імпарт — 1 млрд 616,9 млн (на 3,1% менш). Сальда ў гандлі з краінамі ЕЗ было станоўчым і склала 721,3 млн долараў (у студзені—сакавіку 2018 года — станоўчае ў 1 млрд 46,1 млн).
У краіны па-за СНД экспарт у студзені—сакавіку знізіўся на 4,8% да 3 млрд 600,3 млн даляраў, імпарт — на 0,6% да 3 млрд 282,3 млн даляраў. У цэлым тавараабарот знізіўся на 2,9% да 6 млрд 882,6 млн даляраў, а дадатнае сальда складала 318 млн супраць станоўчага ў 479,9 млн даляраў у студзені—сакавіку 2018 года.
Паводле Радыё Рацыя