11 гадоў калоніі прысудзілі палітзняволенаму расіяніну Ягору Дуднікаву

Палітзняволенаму расіяніну Ягору Дуднікаву агучылі прысуд: 11 гадоў калоніі. Гэта амаль максімальна магчымае пакаранне, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2021_12_27_15_14_42.jpg

У Мінскім гарадскім судзе абвясцілі прысуд па гучнай крымінальнай справы супраць 21-гадовага палітзняволенага расіяніна Ягора Дуднікава — 11 гадоў калоніі. Такое пакаранне вынес суддзя Сяргей Хрыпач па прапанове пракуроркі Жанны Баранавай.

Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 КК праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале «ОГСБ». Але асудзілі Ягора зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).