У Аляксандра Фядуты ў турме здарыўся сардэчны прыступ. На знак пратэсту ён адмаўляецца прымаць лекі
У палітвязня дыягнаставалі вострую сардэчную недастатковасць. У СІЗА-1 у яго здарыўся прыступ стэнакардыі і арытміі, паведамляе «Вясна».
Праваабаронцам стала вядома, што ў сярэдзіне снежня
палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуne на Валадарцы дыягнаставалі
вострую сардэчную недастатковасць, а праз тры дні ў яго здарыўся прыступ
стэнакардыі і арытміі.
Акрамя гэтага, Фядута абвесціў
медыцынскую забастоўку — ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага
можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з
роднымі.
Нагадаем, Аляксандра Фядуту затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 красавіка ў Маскве. Ён з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам». Яго ўтрымліваюць у СІЗА-1 на Валадарскага.