19 верасня Ізраіль адмяняе візы для беларусаў

Знаходзіцца на тэрыторыі Ізраіля беларусы змогуць паўгода.



jerusalem.jpg

— Пагадненне аб адмене візавага рэжыму зроблена па той жа схеме, па якой Ізраіль адмяніў візы з Расіяй і Украінай. Грамадзяне нашых краін змогуць на працягу 180 дзён, гэта значыць паўгода, знаходзіцца на тэрыторыі адпаведна Ізраіля або Беларусі без афармлення візы, — заявіў учора ў Віцебску надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, перадае БелТА. 
Знакавая падзея для грамадзян дзвюх краін адбудзецца ў памяшканні Міністэрства замежных спраў Беларусі. Подпісы пад дакументам паставяць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр абсорбцыі Ізраіля, сустаршыня ізраільска-беларускай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве Софа Ландвер. 
Амбасадар Ізраіля звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што з моманту падпісання дагавора да ўступлення яго ў сілу неабходны некаторы час для праходжання тэхнічных працэдур. Аб дні ўступлення ў сілу дагавора будзе паведамлена дадаткова.