МЗС Беларусі: перамовы пра ўвядзенне адзінай візы «саюзнай дзяржавы» не вядуцца
Мінск і Масква не вядуць перамоваў аб увядзенні адзінай візы для наведвання «Саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расіі, — заявіў паўнамоцны прадстаўнік беларускага МЗС Дзмітры Мірончык.

Гэтая заява прагучала ў адказ на паведамленне дзяржсакратара «Саюзнай дзяржавы» Рыгора Рапоты аб
працы над адзінай візай для «Саюзнай дзяржавы».
Раней Рапота заявіў на бізнэс-саміце ў Ніжнім Ноўгарадзе, што Мінск і Масква рыхтуюцца ўвесці для наведвання «Саюзнай дзяржавы» аналаг Шэнгенскай візы, і кансультацыі ў МЗС
двух краін у гэтым пытанні ўжо праведзеныя.
Прадстаўнік беларускага МЗС падкрэсліў у адказ, што новыя расійска-беларускія перамовы па гэтым пытанні не вядуцца.