Італію ўгаварылі — санкцыі супраць Расіі ўступяць у сілу

Новыя санкцыі супраць Расіі будуць апублікаваныя да канца тыдня.



frederyka.jpg

Фрэдэрыка Магерыні
Пра гэта паведаміў спікер прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, піша Reuters.
Паводле яго слоў, еўрапейскія лідары размаўлялі раніцай ў чацвер і дамовіліся ўвесці пакет санкцый супраць Расіі ў канцы тыдня.
«Сёння раніцай прэм'ер-міністр правёў тэлефонную размову з еўрапейскімі лідарамі, у прыватнасці прэзідэнтам Еўрапейскага савета Германам Ван Рампеем, канцлерам Меркель, прэзідэнтам Аландам і прэм'ер-міністрам Рэнца», — сказаў спікер Кэмерана.
«Яны абмяркоўвалі тэму санкцый у дачыненні да Расіі ў кантэксце Украіны і пачатак рэалізацыі пакета санкцый, які быў узгоднены ў пачатку тыдня», — адзначыў ён.
«Еўрапейскія лідэры дасягнулі згоды, што санкцыі павінны быць апублікаваныя да канца тыдня», — сказаў спікер.
«Узмацненне санкцый працуе і таму надзвычай важна, каб гэтыя санкцыі былі імплементаваная», — адзначыў ён.
Як вядома, санкцыі ўступаюць у сілу пасля іх публікацыі ў афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза.
Нагадаем, 10 верасня міністр замежных спраў Італіі і новаабраны высокі прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і бяспецы Фрэдэрыка Магерыні заявіла, што з санкцыямі супраць Расіі трэба пачакаць.
pravda.com.ua