Ад заўтра — новыя санкцыі ЕС супраць Расіі
Савет ЕС апублікуе пакет чарговых абмежавальных мер у дачыненні да Расіі 12 верасня, яны ўступяць у сілу з моманту публікацыі. Так вырашыў у чацвер Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін Еўрасаюза.
«Рашэнне прынятае. Хутка пра гэта будзе абвешчана афіцыйна», — паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер у Брусэлі дыпламатычная крыніца ў Савеце ЕС.
Як паведамлялася раней, новыя меры пашыраюць санкцыйны спіс фізічных асоб, якіх у ЕС лічаць датычнымі да падтрымкі далучэння Крыма да Расіі і дзеянняў апалчэнцаў на ўсходзе Украіны, а таксама ўводзяць дадатковыя абмежаванні для РФ у такіх сферах, як доступ на рынкі капіталу, абаронны сектар, прадукцыя падвойнага прызначэння і некаторыя дакладныя тэхналогіі.
Падрабязнасці будуць апублікаваныя ў заканадаўчым акце, які будзе распаўсюджаны ў «Афіцыйным часопісе» Еўрасаюза.