У МЗС РФ сцвярджаюць, што сумесныя вучэнні НАТА і Украіны могуць сарваць перамір'е на Данбасе
Намеры НАТА і Кіева правесці вучэнні пагражаюць сарваць прагрэс, што намеціўся ў мірным урэгуляванні, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч.
«У гэтым кантэксце выклікаюць здзіўленне анансаваныя планы правядзення сумесна з Кіевам маштабных
вучэнняў краін-чальцоў НАТА на тэрыторыі Украіны да канца гэтага года. Такія дзеянні сапраўды небяспечныя нагнятаннем напружанасці і здольныя паставіць пад пагрозу зрыву прагрэс, што намеціўся ў
мірным працэсе ва Украіне», — сказаў ён на брыфінгу ў чацвер.
Паводле слоў Лукашэвіча, на Расію спрабуюць ускласці адказнасць за падзеі ва Украіне, гэтым абгрунтоўваецца неабходнасць узмацнення натаўскай актыўнасці паблізу ад расійскіх
межаў.
«Акрамя таго, цалкам зразумела, што НАТА праз падобныя заявы і рашэнні бярэ лінію на прасоўванне
інфраструктуры НАТА на ўсход і нарошчванне ваеннай прысутнасці блока паблізу ад расійскіх межаў, на што мы будзем адэкватна рэагаваць», — адзначыў Лукашэвіч.
ria.ru