Міністр абароны Латвіі: Калі на нашай тэрыторыі з'явяцца «зялёныя чалавечкі» — мы іх прыстрэлім
Калі на тэрыторыі Латвіі з'явяцца «зялёныя чалавечкі» са зброяй у руках, яны будуць знішчаны. Пра гэта заявіў міністр абароны Райманд Веёніс.

Адказваючы на пытанне, ці будзе азначаць з'яўленне ваенных без апазнавальных знакаў актывізацыю 5-га артыкула дамовы НАТА, Веёніс удакладніў: «Напрамую — не. Перш за ўсё
гэта адказнасць кожнай краіны, каб не дапусціць з'яўлення такіх «зялёных чалавечкаў».
Па словах Веёніса, у Латвіі існуюць спецпадраздзяленні, якія неадкладна адрэагуюць на магчымую правакацыю.
Калі ж дыверсанты будуць ўзброены, у канфлікт ўмяшаецца армія. «Калі спатрэбіцца, мы гэтых «зялёных чалавечкаў» [так спачатку называлі расійскіх баевікоў у Крыме,
апранутых у зялёную форму— НН] прыстрэлім. Але калі яны будуць паводзіць сябе мірна, з імі павінны справіцца Паліцыя бяспекі і Дзяржпаліцыя», — заявіў ён.
delfi.lv