Гелетэй: Краіны НАТА пачалі перадачу зброі Украіне

Міністр абароны Украіны Валерый Гелетэй заявіў, што краіны НАТА пачалі працэс перадачы зброі Кіеву.



heletej.jpg

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «5 каналу».
«Я таксама меў зносіны (на саміце) у закрытым фармаце з міністрамі абароны вядучых краін свету, тымі, якія могуць нам дапамагчы, і яны пачулі, у нас ідзе працэс перадачы зброі, якая спыніць Пуціна... Гэты працэс пайшоў, і я адчуваю, што гэта менавіта той шлях, якім трэба ісці», — паведаміў міністр.
Нагадаем, 7 верасня дарадца прэзідэнта Украіны, лідар партыі Блок Пятра Парашэнкі Юрый Луцэнка паведаміў, што на саміце НАТА 4-5 верасня былі дасягнутыя дамоўленасці аб заходніх вайсковых дарадцах і пастаўках сучаснай зброі з ЗША, Францыі, Італіі, Польшчы, Нарвегіі. Аднак прадстаўнікі абаронных ведамстваў Польшчы, Нарвегіі і Італіі зняпраўдзілі інфармацыю аб запланаваных пастаўках узбраенняў Украіне.
9 верасня дарадца прэзідэнта Украіны Юрый Луцэнка заявіў, што не ўсведамляў спецыфічнасці пытання гандлю смяротнай зброяй з краінамі-чальцамі НАТА і цяпер прапануе ўспрымаць такое ўзбраенне ва Украіне як набытае ў Ваенторгу.
liga.net