Філарэт: Мы не вернемся пад расійскае ярмо

Аддзяленне Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхата з'яўляецца умовай хутчэйшага аб'яднання цэркваў.



filaret2.jpg

Пра гэта заявіў Патрыярх Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата Філарэт падчас знаходжання на Львоўшчыне з патрыяршым візітам.
«Мы не вернемся пад расійскае ярмо. Гэтага ніколі не будзе... Мы гатовыя да дыялогу з УПЦ МП, але дыялог павінен быць прадметным, аб аб'яднанні Цэркваў, а не дыялогам дзеля дыялогу. Калі яны аддзеляцца ад Масквы, аб'яднанне адбудзецца вельмі хутка, а калі не, тады народ сам вырашыць, з кім ён хоча быць», — адзначыў Філарэт. 
Паводле яго слоў, такі выбар у цяперашні момант робяць усё больш царкоўных абшчынаў, якія пераходзяць з-пад маскоўскага падпарадкавання ў нацыянальную праваслаўную царкву.
ukrinform.ua