Ва Украіну прыбыў другі «гуманітарны канвой» з Расіі

Расійскія чыноўнікі заяўляюць, што група аўтамабіляў «гуманітарнага канвою» перасекла расійска-ўкраінскую мяжу.



humkanvoj.jpg

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Паўднёвага мытнага ўпраўлення Раян Фарукшын.
«Мытнікі і памежнікі завяршылі афармленне групы «гуманітарнага канвою», якая складаецца з 33 аўтамабіляў і двух аўтамабіляў суправаджэння», — сказаў Фарукшын.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці былі дапушчаныя да агляду гэтых аўтамабіляў украінскія мытнікі і назіральнікі АБСЕ.
Паводле яго слоў, у цяперашні час калона з 35 аўтамабіляў канвою ўжо знаходзіцца на ўкраінскім баку.
pravda.com.ua