Прэзідэнт Эстоніі: ЕС стварыў «план Маршала» для Украіны
Прапанаваная ЕС Украіне фінансавая дапамога ў сукупнасці з пагадненнем аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС з'яўляецца па сваёй сутнасці сапраўдным «планам Маршала» для Украіны.
Пра гэта ў эфіры «Шустэр LIVE» сказаў прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвэс.
«На наступным тыдні адбудзецца адначасовая ратыфікацыя пагаднення ў Вярхоўнай Радзе і ў Еўрапарламенце. Пагадненне ўжо падпісана, змены ў тэкст угоды не будуць уносіцца.
У «плане Маршала» для Еўропы гаворка ішла аб фінансавай дапамозе і адкрыцці амерыканскіх рынкаў для еўрапейскіх тавараў. Абяцаныя 12 мільярдаў еўра дапамогі Украіне
— гэта вялікі пакет фінансавай дапамогі, улічваючы цяперашні няпросты стан ЕС. У сукупнасці з пагадненнем аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС гэта ёсць такім жа «планам
Маршала». Бо пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС прадугледжвае адкрыццё еўрапейскіх рынкаў для ўкраінскіх тавараў», — сказаў Ільвэс.
espreso.tv