Даследаванне: Еўрапейцы не супраць далучэння Украіны да ЕС
Большасць еўрапейцаў жадае ўзмацніць санкцыі супраць Расіі і хоча запрасіць у ЕС Украіну.
Больш за палову жыхароў ЕС, альбо 52%, пазітыўна ставяцца да ўступлення Украіны ў ЕС. Такія вынікі дае даследаванне Нямецкага Фонда Маршала.
Больш за ўсё хочуць пабачыць Украіну ў Еўрасаюзе палякі (69%), іспанцы (62%) і італьянцы (58%), паведамляе euobserver.com. А 63% немцаў і 52%
французаў выступаюць супраць такой ідэі.
У той жа час дзве траціны жыхароў ЕС добра ставяцца да ўзмацнення санкцый супраць Расіі. Прыкладна столькі ж выступае за наданне эканамічнай і палітычнай дапамогі Кіеву, нават калі гэта прывядзе
да канфрантацыі з Расіяй. А вось наконт сяброўства Украіны ў НАТА погляды еўрапейцаў разыходзяцца: 46% ставяцца да гэтага пазітыўна і 47% негатыўна.
belsat.eu