+2 палітвязня ў Беларусі. Іх ужо 159

Сёння праваабаронцы паведамілі аб прызнанні палітвязнямі Аляксея Раманава і Мікалая Чарняўскага.

mycollages__7__2.jpg


Аляксей Раманаў з Хойнікаў асуджаны на год калоніі за "абразу прэзідэнта" (арт. 368 КК), а Мікалай Чарняўскі з Гарадка атрымаў паўтары гады калоніі за абразу міліцыянта ў тэлеграм-чаце.
Праваабаронцам таксама "вядома пра дзясятак вынесеных прысудаў па арт. 368, 369 КК, згодна з якімі авбінавачаныя былі асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, але ў сувязі з абскарджанямі вынесеных прысудаў яны яшчэ не накіраваныя для адбыцця пакарання. У выпадку ўступлення дадзеных прысудаў у законную сілу ўсе асуджаныя да абмежавання волі будуць прызнаныя намі палітычнымі зняволенымі".
Такім чынам, паводле праваабарончых арганізацый, у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 159 чалавек.