65-гадовы аматар «памідораў са смятанай» атрымаў яшчэ 15 сутак арышту
Інжынер Анатоль Шалковіч, які праславіўся мемам пра памідоры са смятанай, атрымаў чарговыя 15 сутак арышту.
Анатоля Шалковіча затрымалі 19 лістапада. У МУС растлумачылі, што ён вырабляў сцягі і закідваў іх на дрэвы. У «пакаянным відэа» мужчына заявіў, што яму заўсёды падабалася спалучэнне чырвонага і белага, у прыватнасці памідоры са смятанай. Шалковіч ўжо адбыў два тэрміны адміністрацыйнага арышту па 15 сутак.
Паводле reform.by.