З філфака БДУ сышла прафесарка, якая выступала супраць гвалту сілавікоў
З філалагічнага факультэта БДУ сышла прафесарка Ала Кожынава. У 2020-м яна ўдзельнічала ў відэазвароце факультэта супраць гвалту сілавікоў, піша «Еўрарадыё».
Алу Кожынаву звольнілі па пагадненні бакоў. «Мяне сёння звольнілі, застаўся толькі медаль за 33 гады працы», — цытуюць у СМІ словы навукоўцы.
Кожынава — прафесарка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта. Яна вядомая навукоўца ў галіне паланістыкі.
Кожынава працавала на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філфака БДУ з 1988 года. Яна арганізоўвала шматлікія міжнародныя навуковыя канферэнцыі па актуальных праблемах польскай мовы.