У Мінску пачалі судзіць блогерку Вольгу Такарчук
Суд Завадскога раёна Мінска 16 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітычнай зняволенай блогеркі Вольгі Такарчук. Яе вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), паклёпе (арт. 188 КК) і абразе суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем ім правасуддзя (арт.391 КК), піша «Вясна».
Справу разглядае
суддзя Алена Капцэвіч.
Вольгу Такарчук
затрымлівалі некалькі разоў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. 19 траўня
2021 года ў кватэру, дзе яна жыве з мужам і двума непаўналетнімі дзецьмі,
прыйшлі з ператрусам. На той момант яна ўжо была ў статусе падазраванай па двух
артыкулах Крымінальнага кодэксу («Абраза суддзі і паклёп у дачыненні да
супрацоўніка выбарчай камісіі» — ч. 1 арт. 391 і арт. 188 КК). Пасля апошняга
затрымання Вользе дадалі новае абвінавачванне: арганізацыя і падрыхтоўка
дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх (ч. 1
арт. 342 артыкул КК).
Яна была
змешчаная да суда пад варту і ўтрымлівалася зпачатку ў турме ў Жодзіна, затым у
СІЗА №1 Мінска.
Блогерку абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту 30 жніўня, 20 верасня і 1 лістапада 2020 года, а таксама ў вырабе і размяшчэнні відэароліка, «які змяшчае ілжывыя звесткі, што не адпавядаюць рэчаіснасці» ў дачыненні да сацыяльнага педагога адной з гімназій у Брэсцкай вобласці і ў абразах у адрас суддзі суда Першамайскага раёна Мінска.