879 новых выпадкаў каронавіруса зарэгістраваныя ў Беларусі
За мінулыя суткі ў Беларусь зарэгістраваныя 879 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 396 869 выпадкаў захворвання.
З учарашняга дня выпісаныя 1294 пацыенты. Усяго ачунялі 388 632 чалавекі з дыягнаставаным раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў краіне памерлі 2882 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З учарашняга дня памерлі 11 чалавек.
Усяго ў Беларусі правялі 6 378 212 тэстаў, з якіх 17 076 выканалі за мінулыя суткі.