Абаненты velcom | A1 могуць пералічваць сродкі на дабрачыннасць з асабовага рахунка праз USSD

Дапамагаць – гэта проста: цяпер абаненты velcom | A1 могуць уносіць ахвярванні на дабрачыннасць з асабовага рахунка не толькі анлайн. З 10 чэрвеня для абанентаў кампаніі даступна паслуга «Пералік сродкаў на карысць дабрачынных фондаў праз адпраўку USSD-запытаў». Зручнасць і хуткасць пераводаў забяспечаць спецыяльныя кароткія дабрачынныя нумары. Першым адрасатам такога фармата дапамогі стала Міжнароднае дабрачыннае аб'яднанне «ЮніХэлп».

velkom_a1_20190416_shuk_tutby_phsl_0832.jpg

Абаненты velcom | A1 ужо маюць магчымасць дапамагчы «ЮніХэлп» праз USSD-запыт *222*7#. Карыстальнік можа выбраць, якую суму ён хоча паахварваць: для перавода адной транзакцыяй даступныя сумы 2, 5 ці 10 рублёў. У якасці падцвярджэння атрымання грошаў дабрачыннай арганізацыяй абаненту прыйдзе бясплатнае SMS-паведамленне.
Пералічыць сродкі на дабрачыннасць могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў velcom | A1 для фізічных асоб, акрамя лінейкі «Привет». Усе пераводы ў рамках паслугі «Пералік сродкаў на карысць дабрачынных фондаў праз адпраўку USSD-запытаў» праводзяцца без камісіі. Галоўнай умовай магчымасці плацяжу на рахунак фонда з'яўляецца актыўны статус абанента – то бок яго здольнасць рабіць выходныя званкі і адпраўляць SMS-паведамленні, карыстацца мабільным інтэрнэтам.
З сакавіка 2019 года пералічыць грошы на рахунак дабрачыннай арганізацыі «ЮніХэлп» магчыма і праз праграму v-banking – з асобнага рахунку velcom | A1 або з адной з прывязаных да акаўнта банкаўскіх карт. Пры плацяжы праз праграму дапамагчы магчыма і асобнаму дзіцяці: для адраснага перавода дзейнічае спецыяльны алгарытм. Максімальны ліміт грашовай дапамогі пры плацяжы з асобнага рахунку – 100 руб. у месяц, як аднім плацяжом, так і сумарна. Ахвярванне з банкаўскай карты можна здзейсніць на суму да 200 руб. аднім плацяжом. Падрабязней пра v-banking – на сайце.
У хуткім будучым спектр магчымасцяў дабрачыннай дапамогі праз сэрвісы velcom | A1 папоўніцца. Зрабіць перавод у некалькі клікаў проста са свайго смартфона можна будзе не толькі на рахунак «ЮніХэлп». Паслуга «Пералік сродкаў на карысць дабрачынных фондаў праз адпраўку USSD-запытаў» будзе ўключаць у сябе спіс кароткіх нумароў для грашовай дапамогі і іншым буйным дабрачынным арганізацыям Беларусі. Падрабязней пра магчымасці дапамагчы можна даведацца на сайце.  
Паводле прэс-рэліза