Абвінавачванне кіраўніцтву «Прэс-клуба» павінна быць прад'яўлена да 31 снежня — адвакат

Як паведамлялася, чацвёра прадстаўнікоў беларускага "Прэс-клуба" затрыманыя праваахоўнымі органамі на 72 гадзіны 23 снежня. Тэрмін затрымання завяршыўся вечарам 25 снежня.

press23_1_19e54cb6ce5756e8ef81dfe769b420f7ea5adb3b.jpg

Затрыманым прадстаўнікам "Прэс-клуба" абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, абвінавачанне яшчэ не прад'яўлена, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" адвакат Антон Гашынскі ў суботу.
«Усім абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Абвінавачванне яшчэ не прад'яўлена», - распавёў адвакат.
«Да 31 снежня павінна быць прад'яўлена абвінавачванне або мера стрымання будзе адменена», - дадаў ён.
Як паведамлялася, чацвёра прадстаўнікоў беларускага "Прэс-клуба" затрыманыя праваахоўнымі органамі на 72 гадзіны 23 снежня. Тэрмін затрымання завяршыўся вечарам 25 снежня.
Ва ўсіх затрыманых прайшлі ператрусы па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры). У прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю інфармавалі, што дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК праводзіць праверку па фактах парушэнняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб культурна-асветніцкай установы "Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб" і іншых суб'ектаў гаспадарання, звязаных у тым ліку з паступленнем буйных грашовых сум з-за мяжы.
"Прэс-клуб Беларусь" - гэта частка міжнароднай сеткі прэс-клубаў, якія прадастаўляюць пляцоўку для прафесійнага росту медыясупольнасці.