Ад сёння абвесткі ў метро вярнуліся на беларускую мову
Па-беларуску гучаць не толькі назвы прыпынкаў, але і правілы карыстання метрапалітэнам і нават сацыяльная рэклама.
У канцы жніўня ў метро, у вагонах падчас прыпынку, пачалі гучаць новыя абвесткі пра правілы карыстання метрапалітэнам — іх агучвалі выключна па-расейску. Пасля шматлікіх зваротаў
грамадзян дырэктар мінскага метрапалітэну Расціслаў Юрэня паабяцаў, што абвестак на расейскай мове ў метро не будзе.
Ад сёння па-беларуску агучваюць не толькі назвы прыпынкаў, але і папярэджанні пра тое, што нельга заходзіць у вагоны пасля аб’явы пра закрыццё дзвярэй, і нават сацыяльную рэкламу пра
эканомію электрычнасці. Можна сказаць, што метро стала цалкам «свойскім».
Гэта не першы падобны выпадак: у канцы 2011 году ў метро на расейскую мову пераклалі аўдыёролік, які заклікаў пасажыраў да ветлівасці, але пасля шматлікіх зваротаў грамадзян ізноў вярнулі
беларускі варыянт абвесткі.
nn.by