Адміністрацыя Лукашэнкі: Беларусь рухаецца да адмовы ад смяротнага пакарання
Адміністрацыя кіраўніка Беларусі адказала на прапанову праваабарончага цэнтру «Вясна» увесці мараторый на смяротнае пакаранне.
Зварот з амаль 20 тысячамі подпісаў, сабраных за ўвядзенне мараторыя, праваабаронцы перадалі ў Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы на пачатку ліпеня.
«З адказу вынікае, што «у цэлым нашая краіна мэтанакіравана рухаецца да паступовай адмовы ад смяротнага пакарання», – кажа «Вясна».
Адміністрацыя падае ў адказе статыстыку памяншэння колькасці прысуджаных да смяротнага пакарання ў краіне, а таксама спасылаецца на вынікі рэферэндуму 1996 года, калі за захаванне смяротнага пакарання выказаліся 80,44 % рэспандэнтаў.
«Еўрапейская практыка паказвае, што смяротнае пакаранне адмянялася ў большасці краін выключна палітычнай воляй элітаў, а не шляхам рэферэндумаў», – каментуе адказ Валянцін Стэфановіч у размове з «Інтэрфакс».
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і СНД, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне, якая ў адпаведнасці з Канстытуцыяй выкарыстоўваецца як выключная мера пакарання за асабліва цяжкія злачынствы.
У 2016 годзе ў Беларусі былі выкананы чатыры смяротныя прысуды.
Апошні смяротны прысуд вынеслі ў Гомлі 17 сакавіка Аляксею Міхаленю, які забіў у бойцы двух чалавек. У чэрвені ўвесці мараторый на смяротныя прысуды заклікаў Еўразвяз, цяпер дамагацца адмены смяротнага прысуду праз зварот да Лукашэнкі раіць дамагацца Amnesty International.
Паводле belsat.eu